“Горда ж узвіся ў ясныя высі, Сцяг пераможны — радасці сцяг!”

    Ёсць даты, якія аб’ядноўваюць усіх, хто ўшаноўвае сваю гісторыю, шматнацыянальную культуру, векавыя традыцыі, верыць у светлую будучыню. Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь – адзін з іх.

Сёння з упэўненасцю можна сказаць, што герб і сцяг сталі нашымі духоўнымі святынямі, якія адлюстроўваюць нашы векавыя традыцыі і каштоўнасці, лепшыя якасці і рысы характару беларусаў. Свята дзяржаўных сімвалаў аб’яднала ўсе пакаленні грамадзян. Яно дае магчымасць кожнаму з нас з асаблівым пачуццём гонару і адказнасці ўсвядоміць сваю прыналежнасць да роднай Беларусі.

Шчучынцы разам з суайчыннікамі ўносяць дастойны ўклад ва ўмацаванне магутнасці нашай краіны. Сёння, у Дзень Дзяржаўнага герба і сцяга Рэспублікі Беларусь, на плошчы сабраліся шчучынцы самых розных узростаў. Артысты ў нацыянальных строях, беларускія песні — усё гэта надавала святу асаблівую ўрачыстасць.

З роллю вядучых цудоўна справіліся артысты РЦКіНТ Вольга Аброшка і Алена Барэль.

по материалам газеты “Дзянница”    http://dzyannica.by/content/gorda-zh-uzvisya-u-yasnyya-vysi-scyag-peramozhny-radasci-scyag-1

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники