Фестываль кветак прайшоў ў Жалудку

Кветкі-шчодрая гасціннасць нашай зямлі. Жыццё трыумфуе, калі яны вакол нас: у будні і ў святы, у хвіліны смутку і радасці.

Сёлетні фестываль прайшоў пад дэвізам “ Мы хацелі б уславіць Радзіму.” Жалудоцкая зямля дала свету таленавітых людзей, якімі ганарымся мы, будуць ганарыцца нашчадкі. Гэта славутыя імёны Валерыя Урублеўскага — удзельніка паўстання 1863 года, генерала парыжская камуны; Канстанціна Тызенгаўза – беларускага вучонага, арнітолага, прадстаўніка знакамітага роду Тызенгаўзаў на Беларусі; Пінхуса Крэменя – французскага мастака Парыжскай школы; мастака Казіміра Альхімовіча, Вольгі Уладзіміраўны Галіны (Грудзінскай – Александроўскай – актрысы цяперашняга Беларускага дзяржаўнага Нацыянальнага акдэмічнага тэатра імя Янкі Купалы).

На фестывалі ўслаўлялі малую радзіму, працу яе людзей, дары садоў і палёў, прыгажосць роднай зямлі, а галоўнае — яе чароўных жыхароў, якія насяляюць яе ў палях і лугах, садах і парках, ля кожнай нашай сядзібы . Гэтыя чароўныя жыхары—кветкі. На свяце былі прадстаўлены кветкавыя кампазіцыі арганізацый і прадпрыемств раёна, прайшлі конкурсы на лепшыя капялюшыкі і касцюмы. Таксама былі падведзены вынікі конкурсаў на лепшы ландшафтны дызайн арганізацый і прадпрыемств, самую прыгожую сядзібу, на лепшыя кветнікі маладых і сталых грамадзян раёна.

Прывітальным словам ўдзельнікаў фестывалю сустракалі Пасюта Алена Васільеўнанамеснік старшыні Шчучынскага раённага выканаўчага камітэта; Ганчарук Таццяна Васільеўна начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Шчучынскага раённага выканаўчага камітэта; Васько Аляксандр Пятровіч былы старшыня раённага Савета дэпутатаў, ініцыятар фестывалю кветак, які ўпершыню прайшоў у Шчучыне і атрымаў свой працяг на Жалудоцкай зямлі;

Савелава Софія Барысаўна – начальнік каардынацыйнага цэнтра “Образование для устойчивого развития”, Гузень Станіслаў Юльянавіч — дырэктар філіяла “ Жалудоцкі агракомплекс”; Цывінскі Генадзій Іванавічстаршыня Жалудоцкага сельскага выканаўчага камітэта і іншыя.

         З задавальненнем слухалі гледачы музычныя нумары артыстаў аматарскай творчасці Мастоускага, Ваўкавысскага раёнаў, Астрынскага Дома культуры і тэатральнай творчасці. Дзеці маглі пазабавіцца на атракцыёнах, гульнёвых пляцоўках, дзе праходзіла шмат гульняў і конкурсаў.

         Водар кветак, музыка і песні, сяброўскія апладысменты удзельнікаў і гледачоў – такі вынік брэндавага мерапрыемства для жыхароў і гасцей Жалудка ў Год малой радзімы.

 

Гардзейчык Н.С. – вядучы метадыст аддзела арганізацыйна-метадычнай работы ГУК “Шчучынскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”. Фота аўтара.

 

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники