
У в. Церахі Ракавіцкага сельвыканкама адбыліся здымкі праграмы «Наперад у мінулае», прысвечанай спрадвечнай песеннай культуры Беларусі. Кожны выпуск – штотыднёвая справаздача паводле экспедыцыі ў глыбінку, дзе яшчэ захавалася фальклорная беларуская спадчына.
Тутэйшы абрад “Завіванне бярозкі” прываблівае сваёй непаўторнасцю. Паказана песенная культура мясцовых жыхароў у выкананні народнага фальклорнага гурта «Вяргіні» Ракавіцкага Дома культуры.