Ежегодно в июне в агрогородке Каменка проходит брендовое мероприятие «Свята дзеркача» – праздник юмора и веселья.

17 чэрвеня аграгарадок Каменка запрасіў жыхароў раёна на незвычайнае Свята дзеркача, у рамках якога адбылася тэатралізавана-гульнёвая праграма “Ад весялосці не бывае злосці”. Артысты з Зельвеншчыны выступілі з канцэртам “Родныя напевы”. “У госці з гумарам” завітаў  у Каменку Навадворскі Дом культуры. З гумарыстычнай праграмай “Мы да вас за дзеркачамі” выступілі работнікі Астрынскага Дома культуры і тэатральнай творчасці. Дэмбраўскі СДФ падрыхтаваў  сюжэтна-гульнёвую праграму “Кошык весялосці на вясковым падвор’і”. Завершыўся дзень святочнай дыскатэкай.

На працягу дня працавалі дзіцячыя атракцыёны, выстава-продаж вырабаў сувенірнай прадукцыі аддзела рамеснай дзейнасці і народнага мастацтва, гандлёвыя кропкі.

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники