
Дом культуры арганізаваў свята вуліцы гарадскога пасёлка Жалудок “Вуліца юнацтва чароўная мая”. Свае творчыя работы прадставілі на выстаўцы ў раённым цэнтры культуры “Край родной, навек любимый” юныя мастакі дзіцячай школы мастацтваў г. Шчучына. Для людзей пажылога ўзросту калектыў аматарскай творчасці падарыў свае лепшыя песні у АКП для пажылога ўзросту і інвалідаў у г.п. Астрына. Дэмбраўскі СДФ сабраў прыхільнікаў фальклора на тэатралізаваную пастаноўку “Багач”. Завяршыўся Тыдзень культуры святам музыкі Чэслава Немена у аграгарадку Васілішкі.
Нашы традыцыйныя мерапрымствы па захаванню культурнай спадчыны атрымалі новы імпульс. Акрамя таго, паўсюдна ва ўстановах прайшлі мерапрыемствы забаўляльнага характару, акцыі, сустрэчы.
Вядучы метадыст Петушок Г.Э.