Дзядуля Мароз завітаў у шчучынскую райбальніцу з падарункамі!

Маленькія пацыенты не засталіся без належнай увагі.  З падарункамі да іх завіталі начальнік кіраўніцтва справамі райвыканкама Алена Вайцехаўна  Шкіндзерава, першы сакратар РК БРСМ Анастасія Андрэеўна Цынгалёва,  галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Анастасія Уладзіміраўна Міхалоўская, старшыня раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын” Святлана Уладзіміраўна Шанчук, і артысты РЦКіНТ – Дзядуля Мароз (Вячаслаў Сікора), Снягурка (Алена Барэль),  Мядзведзь і Заяц.

Для дзетак госці падрыхтавалі цукеркі і падарункі. Знайшліся добрыя словы для бацькоў і людзей у белых халатах. Не абышлося без карагодаў, добрых песень, вясёлых вершаў і танцаў ля елачкі. Дзядуля Мароз жадаў шчасця і радасці, а яшчэ здароўя!

 

 

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники