Душэўна, у цёплай сяброўскай атмасферы, прайшоў у Ракавічах раённы фестываль фальклору «Матуліна хата песнямі багата»

У ўдзельнікаў гэтага цудоўнага свята была ўнікальная магчымасць акунуцца ў прыгажосць народных песень і побытавых танцаў, музыкі і баек. Фестываль у Ракавічах аб’яднаў людзей розных інтарэсаў і ўзростаў, якія з гарачым жаданнем імкнуліся падзяліцца скарбамі фальклорнага мастацтва, прапаноўвалі зноў і зноў дакрануцца да найбольш патаемных яго крыніц.

Перад пачаткам фестывалю ўсе мелі магчымасць палюбавацца ўнікальнымі работамі народных майстроў нашай шчучынскай зямлі Ванды Машкевіч і Марыі Карповіч.

Затым адбыўся выступ лепшых народных калектываў Шчучыншчыны Мы ўсе павінны ганарыцца тым, што наша шчучынская зямля багатая вось на такіх спевакоў, танцораў ды іншых артыстаў. Людзі, традыцыі, наша родная зямля – гэта і ёсць наш сапраўды самы дарагі скарб.

 

 

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники