Для Вас, зямлякі!

Пад такой назвай прайшлі святы вёсак Ляцк і Мураўёўка Ляцкага сельскага савета. З душэўнай цеплынёй і радасцю ў вачах сустракалі нас жыхары гэтых вёсак.

На свяце былі згаданыя імёны самых маленькіх і самых найстарэйшых жыхароў вёсак. Таксама працаўнікоў, шматдзетныя сем’і, сем’і, якія прайшлі побач разам шмат гадоў. Для іх гучалі цудоўныя віншаванні і музычныя падарункі.

Пад вясёлыя песні жыхары не змаглі ўсядзець на месцы: выходзілі танцаваць, спявалі разам з выканаўцамі і весяліліся. Таксама ў гэты дзень працавала аўталаўка.

Свята для жыхароў вёсак падрыхтавалі работнікі Ляшчанскага сельскага клуба і работнікі сектара па нестацыянарнаму абслугоўванню насельніцтва.

T3

 

Загадчык структурнага падраздзялення

«Ляшчанскі сельскі клуб»

Мішкель В.В.

Свята  вёскі Першамайск таксама прынесла шмат радасных хвілін мясцоваму насельніцтву.

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники