Даспадобы на восеньскім кірмашы прыйшлася гараджанам вясёлая  тэатралізаваная пастаноўка, песні ды танцы, якімі парадавалі работнікі Шчучынскага РЦКіНТ.

Горача віталі шчучынцы народны ансамбль народнай музыкі «Лявоны» Воранаўскага раённага Дома культуры.

Як заўсёды цікава прайшла сельскагаспадарчая латарэя. За два рублі на кірмашы можна было выйграць мех бульбы, морквы, цыбулі, яблыкаў,  яйкі… Галоўным прызам сталі певень ды курыца! Дарэчы, спонсарам латарэі выступілі ААТ “Васілішкі” і “Шчучынаграпрадукт” і Шчучынская птушкафабрыка.

Падчас свята таксама былі выбраны лепшы каравай і сельскагаспадарчая кампазіцыя.  У лідарах абедзвюх намінацый— работы філіяла “Жалудоцкі агракомплекс”!

Весела прайшла традыцыйная юмарыстычная рыбалка. Як кажуць, каб рыбку з’есці, трэба ў ваду лезці! Рыбакі Дзмітрый і Віктар пад апладысменты лавілі карпаў голымі рукамі!

На кірмашы актыўна працавалі разнастайныя падворкі, дзіцячыя пляцоўкі, выязны гандаль. Сваімі рукатворнымі вырабамі радавалі народныя ўмельцы.  Кірмаш прайшоў надзвычай цікава і ярка.

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники