Цудоўныя сувеніры ручной работы падрыхтавалі да надыходзячых свят майстрыцы аддзела рамеснай дзейнасці Шчучынскага РЦКіНТ

Мяккія цацкі-мышы з тэкстылю і пробак, прыгожыя елачкі з лазы і шышак, вяночкі з прыроднага матэрыялу – такія цудоўныя сувеніры ручной работы, падрыхтавалі да надыходзячых свят майстрыцы аддзела рамеснай дзейнасці Шчучынскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці.

Штодзень тут, нібы ў казачнай майстэрні самога Дзеда Мароза, кіпіць праца. На сталах – шышкі, тканіна, пацеркі, папера…

Фантазія не мае мяжы! Нават самыя сціплыя матэрыялы ва ўмелых руках хутка ператвараюцца ў прыгожыя і эксклюзіўныя рэчы, якія могуць стаць не толькі цудоўным падарункам, але і ладным дапаўненнем любога інтэр’ера. Адметна ,што кожны сувенір унікальны! Адны ствараюцца за пару гадзін, другія – за некалькі дзён. Справа ладзіцца, калі за яе бяруцца сапраўдныя майстры. З душой да стварэння сувеніраў падыходзяць Вольга Каранкевіч, Вольга Роліч, Наталля Лябецкая, Юлія Тарас, Таццяна Лебядзевіч і Ірына Хвайніцкая.

– Сёлета парадуем гараджан і гасцей горада сімвалам года – мышкамі з самых розных матэрыялаў, – расказвае выконваючая абавязкі загадчыка аддзела рамеснай дзейнасці Вольга Каранкевіч. – Цэны на нашы вырабы невялікія. Можна выбраць падарунак нават за 3 рублі. Да таго ж мы можам выканаць пажаданне кліента і стварыць навагодні падарунак на любы густ.

Набыць эксклюзіўны сувенір можна не толькі ў РЦКіНТ, але і на плошчы Свабоды. Работнікі адзела рамеснай дзейнасці і мясцовыя народныя ўмельцы гандлююць сваімі вырабамі ў доміках пад нумарамі 10, 9 і 3 вечарам у пятніцу, суботу і днём ў нядзелю.

Святы ўжо хутка. Горад – у прадчуванні казкі. Паспейце здзівіць сваіх блізкіх прыгожымі падарункамі ручной работы!

Па матэрыялах  «Дзянніцы»

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники