Цудоўны музычны падарунак атрымалі вяскоўцы Нарашоў ад астрынчан

  У кожнага з нас ёсць свой самы любімы куточак Беларусі, дзе і сонца ярчэй свеціць, і паветра чысцей, і людзі больш добрыя. А завем мы гэты куточак малой радзімаю.

       “Бацькаўшчына любая мая”- так называюць сваю вёску жыхары в. Нарашы. Не менш любяць вёсачку і тыя людзі, хто аблюбаваў гэты куточак для адпачынку.

       Таму назва канцэртнай праграмы “Бацькаўшчына любая мая”, якую падрыхтавалі для жыхароў в. Нарашы работнікі Астрынскага ДК і ТТ, трапіла ў самую кропку.

      Тры пакаленні – бабулі і дзядулі, бацькі і дзеці — ад усёй душы спявалі, танцавалі і дарылі шчодрыя апладысменты артыстам.  На развітанне – шчырая падзяка вяскоўцаў і запрашэнне прыехаць яшчэ раз, цудоўны настрой ад добра выканай справы ў артыстаў, і агульнае фота на памяць.

 

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники