Чеславу Немэну – 78!

«Я родам з Старых Васілішак» – так заўседы гаварыў наш Чэслаў Немэн, знакаміты і таленавіты музыкант, які пакінуў нясгасны след у гісторыі роднага краю.

Чэслаў Немэн часта вяртаўся да сваёй роднай вёскі, чыстай і празрыстай рачулкі, над берагам якой праляцела яго шчаслівае дзяцінства і назаўсёды засталося ў памяці. Жывучы ў Варшаве ён так і не змог забыць смак яблыкаў з роднага саду, пах бэзу і дарогу да галоўнай святыні – касцёла, дзе з дзесяці гадоў спяваў у хоры. “Пачакай, мама, – казаў ён, – некалі і ты мае песні будзеш слухаць”.

         Для моладзі 60-ых гг. Ч.Немэн быў духоўным правадыром. У квяцістай кашулі стаў сімвалам той эпохі, паказаў, што можна жыць больш ярка, больш прыгожа і яскрава.

         Па меркаванні музычных крытыкаў, сакрэт поспеху Немэна ўтойваўся ў яго ўнікальным стылі ігры на аргане, моцным голасез характэрнай для негрыцянскага спеву гукавой афарбоўцы, несуцішным творчым пошуку. Акрамя музыкі ён захапляўся жывапісам, паэзіяй, пісаў крытычныя артыкулы аб сучаснай музыцы таго часу. Ч.Немэн быў прызнаны папулярнейшым і лепшым вакалістам Польшчы. У 1974 годзе Ч.Немэн быў адзначаны Залатым крыжам Заслугі, атрымаў узнагароду 1-й ступені Старшыні Савета міністраў за творчыя дасягненні ў галіне кампазіцыі і інтэрпрытацыі.

         У Васілішкаўскім цэнтры культуры з нагоды дня нараджэння Ч Немэна адбылася літаратурна – музычная кампазіцыя “Яго жыццё – музыка”, якая сабрала аднавяскоўцаў, гасцей, музыкантаў і спевакоў. Гледачам былі прадстаўлены вершы на польскай мове, біяграфічныя факты музыканта. Салісткі цэнтра культуры Алёна Ашмянчук, Таццяна Шэршань, Даша Васілеўская, Яна Аўсянік, Вераніка Шырокаявыдатна выканалі яго творы, дэманструючы музычны патэнцыял, падачу песеннага матэрыялу, шыкоўны вакал. Уладзімір Уладзіміравіч Сенюта, загадчык Стара – Васілішкаўскага клуба – музея, выступіў з прыветным словам пра значнасць музычнай творчасці Чэслава Немэна. Уразіла тое, што геаграфія наведвальнікаў музея вельмі абшырная. Прыязджаюць у клуб-музей з усіх куткоў свету:60% – гэта польскія турысты, а астатнія 40%-турысты з Расіі, Літвы, Арменіі, Малдовы, Украіны, Італіі, Германіі, Галандыі, Францыі, Ізраіля, Шры – Ланкі, Індыі, Камеруна. Праяўляюць цікаўнасць да нашых мерапарыемстваў і госці з Мінска. Вера Савіна, Аляксандр Нілаў, Сяргей Філіпаў, Ігар Філіпенка наведалі клуб – музей, дзе для іх была арганізавана экскурсія. Іна Малаковіч – музыкант, лідэр групы “Дзівасіл” выканала дзве кампазіцыі ва ўласным музычным суправаджэнні.

         Чэслаў Немэн – ён пісаў, ён спяваў, ён тварыў, а яго нашчадкі – землякі гэта памятаюць, захоўваюць і перадаюць маладому пакаленню.

 

Вядучы метадыст                                                                    Г.Э.Петушок

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники