
Артысты Народнага драматычнага тэатра Астрынскага дома культуры і тэатральнай творчасці Шчучынскага раёна прадставілі арыгінальную апрацоўку ўсім вядомай беларускай п’есы, дзе высмейваецца вобраз фанабэрыстага шляхціца, які строіць з сябе адукаваную асобу, адначасова пагарджаючы мовай, культурай, традыцыямі беларусаў.