Больш за сотню паломнікаў прыйшлі пакланіцца цудатворнаму абразу Божай Маці Ракавіцкай

Калі называюць сем цудаў шчучынскага краю, абавязкова ўзгадваюць  Ракавіцкую ікону Божай Маці, якая славіцца сваёй цудатворнай сілай, што збаўляе людзей ад хвароб. Штогод 9-10 жніўня паломнікі з усіх куточкаў Беларусі імкнуцца ў Ракавічы ў старажытны храм Ражства Прасвятой Багародзіцы, дзе захоўваецца святыня, каб шчырымі малітвамі ўшанаваць Заступніцу, папрасіць яе дапамогі і апекі, духоўна ачысціцца, умацаваць сваю веру. Па традыцыі святкаванне распачынаецца набажэнствам у шчучынскай царкве святога Міхаіла Архангела, а затым Хрэсным ходам з малітвамі і добрымі помысламі вернікі накіроўваюцца да святыні.

З надвячорка і да раніцы ў царкве Ражства Прасвятой Багародзіцы доўжылася Усяночнае дбанне. А на золку, у 6 гадзін, пачаўся  водаасвятны малебен ля святой крыніцы, якая, як вядома, бярэ свае вытокі з той самай ракі, па хвалях якой, згодна падання, у 1748 годзе плыў абраз Прасвятой Багародзіцы. Ікону, дзякуючы прарочаму сну, сустрэў мешчанін Макрэцкі: ён і заклаў на свае сродкі першую ў гэтых мясцінах драўляную царкву, у якой напачатку і захоўвалася рэліквія.

Не засталіся ў баку ад значнай падзеі ў духоўным жыцці Прынёманскага краю і культасветработнікі. Супрацоўнікі РЦКіНТ забяспечылі гукавое афармленне мерапрыемства, а ракавіцкія энтузіясты сцэны падрыхтавалі для гасцей цікавую канцэртную праграму, выставу ікон, літаратурна-музычную кампазіцыю “Для цябе кветкі і сэрца, Багародзіца мая”.

https://dzyannica.by/content/bolsh-za-sotnyu-palomnikau-pryyshli-paklanicca-cudatvornamu-abrazu-bozhay-maci-rakavickay

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники