Беларусь! Радзіма! Малая радзіма… Такія простыя словы.

Для нас, шчучынцаў, гэта куточак зямлі ў Гродзенскай вобласці, прыгожы і непаўторны, які мы пяшчотна называем родным краем. Для нас ен заўжды будзе самым светлым месцам, куды хочацца вяртацца зноў і зноў. Кожны паважаючы сябе чалавек павінен ведаць гісторыю свайго края, яго гісторыка-культурную і духоўную спадчыну.

У нашай краіне 2018 год аб’яўлены Годам малой радзімы. Да гэтай нагоды дзяржаўная ўстанова культуры “Шчучынскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці” прымеркавала цыкл мерапрыемстваў “Тыдзень культуры да Года малой радзімы”. На працягу 7 дзён установамі культуры былі запланаваны розныя па формам работы мерапрыемствы. Стартаваў “тыдзень”   спектаклем аддзела культуры і вольнага часу “Астрынскі Дом культуры і тэатральнай творчасці” па пьесе Л.Радзевіча “Збянтэжаны Саўка”.

Вядучы  метадыст        Петушок Г.Э.

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники