Астрынскія тэатралы з поспехам выступілі ў Слоніме, дзе праходзіў Гродзенскі абласны фестываль ўзорных тэатральных калектываў “Слонімскія цудадзействы”.

Горад Слонім ветліва прыняў 12-ы Фестываль узорных тэатральных калектываў.  Адкрыў яго ўзорны тэатральны калектыў “Купалінка” Слонімскага цэнтра культуры (кіраўнік Святлана Наўгародская) спектаклем “Жыла-была Сыраежка” па п’есе В.Зіміна.

Усе выступленні  канкурсантаў былі прадстаўлены на высокім узроўні, праведзена каласальная работа рэжысёраў і дзяцей.  Сотні хлопчыкаў і дзяўчынак, а таксама дарослых, паглядзелі спектаклі “Заяц і чараўніцтва” з Ліды, “Дзюймовачка” з Гродна, “Мішкіны шышкі” з Малой Бераставіцы, “Як сямёра казлянят ваўка прыручылі” з Мінойтаўскага цэнтра культуры Лідскага раёна, а таксама свае спектаклі паказалі артысты з Дзятлава, з Гродзенскага гарадскога цэнтра культуры, з Мастоў і іншых гарадоў.

“Звычайны цуд” з Астрыны  Шчучынскага раёна  быў узнагароджаны дыпломам за яркае сцэнічнае ўвасабленне духоўнага развіцця сярод моладзі, а таксама, дыплом за галоўную жаночую ролю атрымала Ілона Сосна. Дзякуй, Фестываль, і да сустрэчы праз 2 гады! А мы далей будзем адкрываць плоскасці шматграннага тэатральнага мастацтва.

Усе выступленні былі прадстаўлены на высокім узроўні, праведзена каласальная работа рэжысёраў і дзяцей.

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники