Артысты РЦКіНТ наведалі маленькіх пацыентаў Шчучынскай раённай бальніцы

Дзядуля Мароз напярэдадні свят не абмінуў і Шчучынскую цэнтральную бальніцу. Маленькія пацыенты не засталіся без належнай увагі.  З падарункамі да іх завіталі начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Таццяна Ганчарук, першы сакратар РК БРСМ Вікторыя Даўгашэя, старшыня раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын” Святлана Шанчук, інспектар групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Шчучынскага РАНС Лізавета Орсік  і артысты РЦКіНТ – Дзядуля Мароз, Снягурка,  Мядзведзь ды Заяц.

Для юных пацыентаў госці падрыхтавалі слодычы і падарункі. Знайшліся добрыя словы і для бацькоў і людзей у белых халатах. Ад імя ўсіх словы ўдзячнасці выказаў галоўны ўрач раёна Іван Загароўскі.

У той дзень гучалі добрыя вершы і ўсімі любімыя навагоднія песні. Паўсюль адчуваўся святочны настрой.

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники