
“Дзяды” – адзін з гадавых дзён памінання продкаў. У гэты дзень ходзяць на магілы блізкіх і родных, служаць памінальныя набажэнствы, ладзяць памінальнаю вячэру. У гэты дзень забараняецца выконваць цяжкую фізічную працу ці якую-небудзь “чорную работу”, каб спачылым продкам было лёгка і светла.
Работнікі Навадворскага Дома культуры 1 лістапада правялі акцыю “Помні імя продкаў сваіх”. Пасля набажэнства ў касцёле святога Юрыя, людзі накіраваліся на могілкі. Там яшэ раз успомнілі ахвяр, салдатаў і ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, былых старшынь саўгасаў, сельсаветаў. Дзеці ўсклалі кветкі і запалілі лампадкі на магілах, да якіх ніхто не прыходзіць. Шанаваць продкаў вельмі важна, тым самым мы ўмацоўваем памяць аб іх і перадаем нашчадкам.
Галіна Эдуардаўна Петушок,
вядучы метадыст аддзела арганізацыйна-метадычнай работы
ДУК “Шчучынскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”