Адзначылі свята вёскі разам

        Кожнае свята вёскі – гэта цёплая сустрэча розных пакаленняў і магчымасць дакрануцца да народных традыцый. Вось такое свята і ладзілася ў вёсцы Шчанец у чэрвені.

         На пачатку жыхароў і гасцей вёскі павіншавала старшыня сельскага Савета дэпутатаў Наталля Іванаўна Лебядзевіч. А святочны настрой усім дарылі работнікі аддзела культуры і вольнага часу “Астрынскі ДК і ТТ”. Яны прывезлі з сабой добрыя песні, цікавыя байкі і трапныя жарты.

         Такія святы –  гэта магчымасць яшчэ раз пераканацца, што самы лепшы куточак на свеце той, дзе пашчасціла нарадзіцца і вырасці.

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники