Аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў сустрэла свой 10-гадовы юбілей

Гэту знакавую дату калектыў і наведвальнікі аддзялення адзначылі ва ўрачыстай абстаноўцы, разам з гасцямі з раёна і вобласці, сябрамі і блізкімі людзьмі.

Удзел у прыгожым свяце прынялі старшыня Шчучынскага раённага Савета дэпутатаў Г.С. Хвядзюк, галоўны спецыяліст аддзела сацыяльнай дапамогі і сацыяльнага абслугоўвання камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Гродзенскага аблвыканкама І.В. Ланавая, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама А.І. Навіцкі, дырэктар ТЦСАН С.У. Шанчук, старшыня РА РГА “Белая Русь” Ю.Т. Пашук, ксёндз Вітальд з касцёла Святой Тэрэзы Авільскай і іншыя паважаныя людзі. Усе яны запэўнілі, што рады поспехам калектыву аддзялення і жыхароў раёна, для якіх ён працуе, пажадалі моцнага здароўя і ўсіх зямных даброт.

Феерверк эмоцый выклікала ў зале выступленне крэатыўных артыстаў раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці. Душэўныя песні падарылі Марыя Сідаровіч, Дзмітрый Паварго, Марыя Мілеўская, Вікторыя Далгашэя, Кацярына Міхеенка, Валянціна Маркевіч, Таццяна Ціцяк. Званочкам гучаў са сцэны голас вядучай Алены Борэль.

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники