15 декабря -состоялось торжественное открытие городской ёлки.

Шчучынцы з нецярпеннем чакалі, калі ж лясная прыгажуня на плошчы Свабоды расквеціцца рознакаляровымі агеньчыкамі. І вось ён – урачысты момант! На адкрыццё галоўнай ёлкі раёна сабраліся выхаванцы дзіцячых садкоў, мясцовых школ, настаўнікі і проста нераўнадушныя гараджане. Многія завіталі на імпрэзу цэлымі сем’ямі. Удзел у свяце прынялі і кіраўнікі грамадскіх аб’яднанняў раёна.

Павіншаваць гасцей з наступаючымі святамі прыйшлі  галоўныя казачныя персанажы Дзед Мароз і Снягурка.

Весяліўся народ ад душы! У дружны карагод запрасілі ўсіх казачныя героі. Затым усе разам на “раз, два, тры” запальвалі шчучынцы ёлку: хутка рознакаляровыя агеньчыкі зазіхацелі на галінках лясной прыгажуні.

Госці свята дружна вадзілі карагоды, удзельнічалі ў вясёлых гульнях, танцавалі і зацягвалі ўсімі любімыя навагоднія песні. Дапамагалі малечы не згубіцца ў вялікім натоўпе валанцёры гарадскіх школ. Свята прыйшло на “ўра!”

 Адкрыццё  ёлкі распачало шэраг святочных мерапрыемстваў, якія пройдуць на Шчучыншчыне ў бліжэйшы час.

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники