У касцёле Святых Пятра і Паўла в.Старыя Васілішкі адбыўся вечар-успамін «…І не жаль нічога, і жаль так многа!», прымеркаваны да 15-годдзя з дня смерці вялікага польскага музыканта і кампазітара Чэслава Немена

Утульныя сцены старажытнага касцела, памятаюць гучанне голасу маладога чалавека Чэслава Выджыцкага. Праз шмат гадоў свет пазнае яго, як Чэслава Немена.

Для ўсіх прысутных на мерапрыемстве прайшла дэманстрацыя архіўных відэазапісаў, якія распавядалі аб станаўленні і непростым лёсе Чэслава Немена. На святой імшы з удзелам выхаванцаў Васілішкаўскай нядзельнай школы, госці памаліліся за знакамітага музыканта. Многа цеплых успамінаў прагучала ад жыхароў вёскі, дзе нарадзіўся і жыў Чэслаў. Вялікай радасцю для ўсіх прысутных стаў выступ народнага ансамбля духоўных спеваў «Преображение» Шчучынскага цэнтра культуры.

Напрыканцы мерапрыемства загадчык Стара-Васілішкаўскага клуба-музея Уладзімір Уладзіміравіч Сенюта запрасіў гасцей на экскурсію па дому знакамітага музыканта.

Наша жыццё, як рака, якая цячэ наперад не аглядаючыся. Але ёсць моманты і незабыўныя людзі, якія прыкоўваюць да сябе ўвагу, і прымушаюць спыніць працяг часу, азірнуцца ў мінулае і ўспомніць іх цяжкі цярністы шлях да славы і да саміх сябе. Чэслаў Немен, той чалавек, які назаўжды пакінуў след у душы і памяці чалавецтва сваёй унікальнай творчасцю.

Загадчык аддзела арганізацыйна-метадычнай работы ДУК “Шчучынскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці” Барэль Алена Аляксандраўна.

Фота аўтара.

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники