Артысты спявалі і танцавалі

Учора ў Шчучынскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці  адбыўся канцэрт Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору Рэспублікі Беларусь імя Г.І. Цітовіча. Ён прайшоў на адным дыханні.

Нацыянальны акадэмічны народны хор Рэспублікі Беларусь імя Г.І. Цітовіча збірае ўсе лепшае, што ёсць у скарбніцы нашай нацыянальнай музычнай культуры, каб  прыносіць людзям радасць і абуджаць у іх пачуццё прыгожага. Гэта стала зразумела ўжо пасля першага выступлення сталічных гасцей. У рэпертуары творчага калектыву былі народныя песні і харэаграфічныя кампазіцыі многіх нацыянальнасцей, што пражываюць на тэрыторыі Беларусі. Аднолькава хораша ліліся са сцэны руская, украінская, польская, літоўская мовы. Аднак беларускія народныя песні, якія з вуснаў у вусны, ад сэрца да сэрца, перадаваліся праз гады, гучалі з асаблівым замілаваннем. А як цудоўна танцавалі мужчыны і маладзіцы ў шыкоўных нацыянальных строях “Гапак”, “Лявоніху” і іншыя танцы! Увогуле праграма канцэрту была напоўнена рознымі песеннымі, інструментальнымі і танцавальнымі нумарамі, якія дэманстравалі і драматычны пафас, і востры гумар. А абрады, якія таксама можна было ўбачыць на сцэне, больш нагадвалі сапраўднае тэатралізаванае прадстаўленне.

Шчучынскія гледачы былі ў захапленні і шчодра адорвалі кожнае выступленне артыстаў гучнымі апладысментамі.

Ганна КАСПЕР. Газета “Дзянніца”  http://dzyannica.by/node/13277

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники