“Ад прадзедаў з пакон вякоў нам засталася спадчына…”

 

      У апошнюю нядзелю лістапада Ракавіцкі Дом культуры сабраў прыхільнікаў нашай спадчыны на фальклорнае прадстаўленне “Матулін куфар”, каб адчуцьдух мінуўшчыны, заглянуць у куфар самабытнага багацця. Безліччу рознакаляровых дываноў, вытканых рукамі нашых бабуль і матуль па белай, чырвонай, васільковай , зялёнай, чорнай асновах з кветкамі ды птушкамі, складалі выставу – афармленне на сцэне. Па саматканых дыванах красаваліся вышываныя ручнікі: той гладдзю ды й ніткай шарсцяною, а той крыжыкам па тканай аснове. Прыгожыя накідкі на падушкі, саматканыя настольніцы, вышываныя кашулі і фартушкі прадставілі для агляду шырокаму колу гледачоў удзельнікі народнага фальклорнага гурта “Вяргіні”.20161127_153228-600-x-337

“Даўней было так, дзяўчына не магла ісці замуж, калі ў яе няма поўнага куфра пасагу” – расказвае Ванда Канстанцінаўна Машкевіч. “Там павінны быць і рушнікі для сватоў, і рушнік на ікону, і рушнік, на якім стаяць у царкве  будзеш”.А саматканая спаднічка Марыі Віктараўны Люляк, па яе расказе, дапамагла ёй выйсці замуж.

         Мерапрыемства было насычана песнямі, танцамі, а для гульні з дзецьмі з куфра даставалі народныя паясы і лапці.20161127_153443-600-x-337

Няхай і адышлі ў нябыт вясковыя вячоркі з гармонікам і вясёлымі прыпеўкамі. Змянілі іх тэлевізары, а то і проста цішыня ў нашых вёсках. Аднак такія мерапрыемствы паказваюць, што ёсць жа яшчэ ў нашых дамах гарманісты, спевакі і танцоры, народныя ўмельцы, адмысловыя кулінары, фалькларысты ці проста цікавыя людзі.

20161127_154221-600-x-337

Галіна Эдуардаўна Петушок,

вядучы метадыст аддзела арганізацыйна-метадычнай работы ГУК “Шчучынскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники