2021 — лучшее!

Щучин отметил День Победы.

9 мая 2021

Праздник собрал щучинцев и гостей города на пл. Свободы, где прошел торжественный митинг. Активно работала интерактивная площадка “Нежность мелодий ушедшей войны”, порадовал театрализованный концерт участников любительского творчества РЦКиНТ  “Великой Победе посвящается”.
Свои песни дарили народный ансамбль духовного пения «Преображение». Не оставил никого равнодушным международный музыкально-патриотический проект “Высота” из города Бреста.  Присоединилась Щучинщина и к республиканской акции “Споём День Победы вместе”. Все желающие могли посетить музейные комнаты «Щучинские ремёсла» и эпохи СССР, заценить фильмы в кинотеатре «Беларусь», сделать памятное фото на тематических фотозонах и приобрести рукотворные изделия у народных умельцев.

Самым важным моментом праздника стало поздравление ветеранов. В их адрес звучали слова благодарности за мирное небо и пожелание долголетия.


З мэтай захавання традыцый народных святкаванняў, у рамках праекта “Поющий автобус”, артысты Шчучынскага РЦКіНТ сумесна з дэмбраўскімі і ляшчанскімі культработнікамі віншавалі жыхароў аддаленых і маланаселеных вёсак раёна з каталіцкім Вялікаднем.

9 красавіка 2021 г

Захаванню народных традыцый Шчучынскі РЦКіНТ удзяляе вялікую ўвагу. Вось і нядаўна культработнікі парадавалі чарговай імпрэзай. Цяпер такі абрад захаваўся толькі ў некаторых вёсках нашага раёна. Аднак валачобнікаў усе сустракаюць з радасцю. Сведчанне таму – чарговы выезд аўтобуса, які спявае. На працягу гадзіны Валянціна Маркевіч, Дзмітрый Паварго, Алёна Касатава, Таццяна Ціцяк і Генадзь Паноў радавалі сяльчан песнямі ды гульнямі.

Добрыя словы і шчырыя песні падаравалі ў той дзень святочны настрой жыхарам адразу некалькіх вёсак: Еўлашы, Багданы, Доўгая, Кухары, Барысаўка, Вайкалы, Красная, Старадворцы, Андрушоўцы і іншых.


У Шчучыне адзначылі Масленіцу

7 сакавіка 2021 г

Традыцыйнае беларускае свята Масленіца сёлета прайшло надзвычай маляўніча. Дзякуючы тэатралізаванаму прадстаўленню, шчучынцы сустрэліся з усімі месяцамі года, паслухалі добрыя песні, разам з файер-гуртом спалілі пудзіла, атрымалі майстар-клас ад дэмбраўскіх танцораў, ацанілі флэш-моб у выкананні дзяцей і ўсіх персанажаў свята.

На свяце працавалі гульнявыя пляцоўкі і горад майстроў, дэманстраваліся традыцыйныя беларускія абрады. Папулярнасцю карысталіся латарэя і гульня “Ледзяны слуп”.

Дарослыя і юныя артысты  Шчучынскага РЦКіНТ і ПТДіМ  паказалі высокі прафесійны выканаўчы ўзровень, пакарылі гледачоў эмацыянальным напалам, весялосццю і самабытнасцю.

 

У Старых Васілішках адзначылі 82-ю гадавіну з дня нараджэння сусветна вядомага музыканта Чэслава Немэна

16 лютага 2021 г

Невялікая сціплая вясковая хатка стала цэнтрам прыцягнення для прыхільнікаў творчасці нашага таленавітага земляка. Яго імя жыве разам з песнямі, якія па сённяшні дзень лунаюць над Нёманам.

Наш раён – радзіма музыканта. 16 лютага, у дзень яго нараджэння, нягледзячы на мароз, у доме Чэслава Немэна было цёпла і ўтульна. Сюды з вялікіх і маленькіх дарог кліча музыка. Яна кранае, натхняе і заварожвае. Зноў у доме гучалі песні, лілася шчырая, сяброўская размова. Адчувалася, што клуб-музей згуртоўвае вакол сябе людзей добрай волі, як і жадаў таго музыкант у сваім сусветна вядомым творы “Дзіўны гэты свет”. Сярод іх – член апякунскага савета клуба-музея Аляксандр Нілаў, аматары творчасці з Мінска Аляксей Адаранка, Анатоль Федзюковіч, Тамара Антуховіч, карэспандэнт газеты “Культура” Зміцер Юркевіч і іншыя.

Напачатку госці накіраваліся ў храм Пятра і Паўла – адзін з найпрыгажэйшых на Беларусі. І гэта невыпадкова. Тут у касцельным хоры ў свой час спяваў Чэсік Выджыцкі. Да таго ж яго бацька рамантаваў арган, які і зараз гучыць у касцёле. Пасля супольнай малітвы госці накіраваліся ў дом Выджыцкіх. Пра жыццё і творчасць як заўсёды натхнёна распавёў кіраўнік клуба-музея Уладзімір Сянюта. Гэты чалавек стаяў ля вытокаў стварэння музея і настолькі пранікся духам гэтага дома ды гісторыяй роду Выджыцкіх, што, здаецца, нягледзячы на тое, што пры жыцці не сустракаўся з музыкантам, ведае яго так добра, як ніхто іншы.

Дарэчы, на свята госці прыехалі не з пустымі рукамі. У 82-гадавіну народзінаў Чэслава Немэна на камяні ля дома пачэснае месца занялі шыльды з фотаздымкам музыкі і вершаванымі словамі нашай мясцовай паэтэсы Галіны Бяляўскай.

Пасля свята перанеслася ў цэнтр культуры аграгарадка Васілішкі, дзе адразу ў фае ўвагу прыцягвала выстава малюнкаў, якая распавядала пра жыццё славутага земляка.
Падчас сустрэчы словы ўдзячнасці адрасавалі людзям, якія спрыяюць развіццю і росквіту клуба-музея Чэслава Немэна.

Са сцэны гучалі песні ў выкананні таленавітых мясцовых артыстаў – Юрыя Барысевіча, Веранікі Шырокай, Таццяны Шэршань, Алены Лысеня і Яўгена Майсея. Парадаваў яскравым выступленнем народны ансамбль песні “Васільковая раніца”. Сустрэча прайшла ў надзвычай цёплай атмасферы і завяршылася песняй у выкананні Чэслава Немэна. Няхай гэта і быў відэазапіс, аднак апладысменты гучалі ў жывую. Такая яна, сіла музыкі!

«Поющий автобус» — новая фишка Щучинского центра культуры

14 января 2021 г

14 января “Поющий автобус” завершил свой новогодний тур концертом возле главной ёлки на площади Свободы. Но это ещё не финал! Впереди – новые поездки и встречи, ведь праздников у нас ещё много! “Поющий автобус” – это праздничная театрализованная концертная программа, проще говоря, праздник с доставкой на дом. Благодаря нашему режиссёру Елене Ушкарь на свет появился прекрасный сценарий театрализованного представления. Далее мы совместно с председателями сельисполкомов разработали маршрут передвижения автобуса и согласовали места проведения мероприятий. Зимой до дачи не добраться, дома сидеть слишком банально, а значит – время подумать про досуг и вспомнить новогодние песни. Хочется отметить, что в каждом населённом пункте нас действительно ждали!

“Поющий автобус” с Дедом Морозом (Дмитрий Панов), Снегурочкой (Дарья Бочко, Валентина Маркевич), Лешим (Дмитрий Поварго), Бабой Ягой (Татьяна Титяк) и Кикиморой (Вероника Жвирбля) не один день колесил по деревням и дарил всем праздничное настроение. На протяжении часа артисты радовали сельчан новогодними песнями, задорными шутками и интерактивом. Взрослые и дети с удовольствием подпевали знакомые с детства композиции, танцевали и водили хороводы. Каждый из участников получил заряд бодрости и хорошее настроение. С неподдельной радостью гостей встречали жители агрогородков Рожанка, Турья, Большое Можейково, деревень Скоржики, Мордасы, Болотники, Валянчицы, Бершты, Мотыли и Кулеши.

Главная цель “Поющего автобуса” – добраться до самого отдалённого уголка Щучинщины и подарить людям праздничное настроение — достигнута.

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники