2020 — ЛУЧШЕЕ

Летний праздник душистых трав и сочных яблок прошёл в агрогородке Новый Двор.

20 жніўня  2020

В этом году «Новодворский Фест» впервые прошел на площадке Новодворского Дома культуры.Традиционно его воспринимают как праздник урожая, когда освящается хлеб этого года, лечебные травы и рожь для посева.    Была оформлена выставка декоративно-прикладного творчества, работала игровая площадка с детскими аттракционами, батутом и торговыми палатками. Гости праздника смогли приобрести сувениры, игрушки. На площадке было весело и оживленно. Дети и взрослые лакомились сладкой ватой и поп-корном.  Можно было отведать блюда традиционной белорусской кухни и насладится вкусной ухой.       Прекрасное настроение и улыбки жителям и гостям агрогородка преподнесли коллективы любительского творчества Вороновского района и Новодворского Дома культуры.


У Шчучыне адбыўся мітынг і святочная праграмма, прысвечаныя Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

03 ліпеня  2020

Галоўнай падзеяй святкавання Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дня Рэспублікі) і 76-й гадавіны вызвалення Беларусі ў Шчучыне стаў урачысты мітынг. Кіраўніцтва раёна, ганаровыя госці, ветэраны вайны і працы, прадстаўнікі працоўных калектываў і грамадскіх арганізацый, моладзь у суправаджэнні барабаншчыц і Гродзенскага аркестра пагранічнай службы накіраваліся да брацкай магілы савецкіх воінаў і партызан, што ў гарадскім скверы. Разам сабраліся прадстаўнікі розных пакаленняў.

Пасля мітынгу ўрачыстыя мерапрыемствы прадоўжыліся на плошчы Свабоды, дзе адбыліся моладзевая акцыя “Пад знакам Маладосці” і  канцэрт аркестра пагранічнай службы г. Гродна.

Святкаванне разгарнулася на пляцоўцы ля раённага цэнтра культуры і народнай творчасці. Тут працавалі: падвор’е “Сузор’е майстроў Шчучыншчыны”, дзіцячыя гульнявыя пляцоўкі, атракцыёны, арганізавана катанне на конях. Гасцям і жыхарам горада была паказана прэзентацыя мужчынскага, жаночага і дзіцячага народнага беларускага касцюма традыцыйнага побыту Шчучынскага раёна.

 

Вечарам шчучынцаў чакала моладзевая канцэртна-забаўляльная праграма «Вышыванка.by». А галоўнае свята краіны завяршылася рэспубліканскай акцыяй “Споём гимн вместе” і маляўнічым феерверкам.


Театрализованная поучительная сказка  «Приключения Вируса в Тридевятом царстве» 

1 июня  2020

Что нужно для того, чтобы не заразиться вирусом? Во-первых, соблюдать правила поведения в общественных местах, во-вторых, вести здоровый образ жизни….А что ещё нужно? В этом вам помогут разобраться Иван и Василиса, которые победили злой Вирус и освободили Тридевятое королевство.


Праздничный концерт к 75-летию Победы в Великой Отечественной войне, подготовленный Щучинским центром культуры, демонстрировался 9 мая для горожан на площади  на светодиодном экране

9 мая 2020


Центр культуры принял участие в областном  челлендже «Голоса Победы»

9 апреля 2020

9 апреля в Гродно запустили челлендж «Голоса Победы». Жителям предложили спеть фрагмент песни «День Победы» и передать интернет-эстафету дальше. Условия челленджа очень просты: достаточно снять видео на мобильный телефон, исполнив известную всем военную песню, и совсем не важно, куплет это будет или припев, с фонограммой или без. Культработники Щучинского районного центра культуры исполнили куплет песни на фоне фотозоны, оформленной ко Дню Победы, и  памятника погибшим воинам в городском парке.

Ролик разместили во всех социальных сетях с хештегами «Голоса Победы» или «Гродно Победа».

Организаторы уверены, что челлендж поможет создать особое праздничное настроение в преддверии 75-й годовщины Победы в Великой Отечественной войне. Следить за эстафетой можно на сайте и в соцсетях управления культуры Гродненского облисполкома.


Масленіца на Шчучыншчыне

1 сакавіка  2020, г. Шчучын

З ранку тут, на плошчы,  гучалі беларускія народныя песні, і, нягледзячы на дажджлівае надвор’е, панаваў святочны настрой.

Шчыра запрашалі ўсіх на свята карабейнікі. Да таго ж, яны частавалі шчучынцаў прысмакамі, прапаноўвалі паспытаць сваё шчасце і набыць латарэйны білет. Падчас свята ўсе жадаючыя маглі стаць удзельнікамі конкурсаў і гледачамі тэатралізаванага прадстаўленыя і паспрабаваць гарачых бліноў маглі.

Свае дзверы адчыніў горад майстроў. Можна было не толькі набыць работы народных умельцаў, але і пачаставацца смачным сырам ды духмяным шашлыком, ацаніць салодкі мядок. Для дзетак працавалі атракцыёны і гульнявыя пляцоўкі.

 


Урачысты сход з нагоды святкавання 80-годдзя Шчучынскага раёна

28 лютага 2020, г. Шчучын

На юбілейную ўрачыстасць у зале сабраліся кіраўніцтва раёна, ветэраны працы, прадстаўнікі працоўных калектываў, грамадскіх арганізацый, каб перавярнуць 80-ю старонку нашай гісторыі і падзякаваць працавітым землякам. Радасць свята прыехалі раздзяліць са шчучынцамі ганаровыя госці: намеснік старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта В.Ф. Пранюк, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь П.Р. Міхалюк і Л.В. Кір’як, начальнік галоўнага кантрольна-аналітычнага ўпраўлення Гродзенскага аблвыканкама Д.А. Паўлоўскі, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Ю.М. Аляксей. Сярод дарагіх гасцей і Ганаровыя грамадзяне горада Шчучына: В.І. Казяк, Э.С. Дзікевіч, В.Л. Жоль, С.І. Ушкевіч,  былыя кіраўнікі Шчучынскага раёна І.Ю. Сакалоўскі і А.П. Васько.

Урачыстая частка сходу пачалася з пралога. Шчучынскія артысты перанеслі гледачоў у мінулае, нагадалі пра значныя падзеі шчучынскага краю: як працавалі нашы продкі, расцілі дзяцей, абаранялі родную зямлю. Сапраўдным сюрпрызам і своеасаблівым адкрыццём для ўсіх прысутных стаў новы фільм аб развіцці Шчучыншчыны за апошнія пяць гадоў, зняты спецыяльна да знакавай даты. Усе прысутныя падняліся пры першых акордах гімна Шчучыну, словы і музыку якога спецыяльна для юбілея напісаў Д.Г. Паноў.

Яркую вясёлку эмоцый унеслі ў святочную канву гімназісты і выхаванцы Палаца творчасці дзяцей і моладзі, якія падрыхтавалі сваё арыгінальнае віншаванне.

Кульмінацыяй урачыстасці стала ўзнагароджанне пераможцаў раённага спаборніцтва сярод суб’ектаў гаспадарання, калектываў вытворчых падраздзяленняў, працаўнікоў раёна, сельсаветаў за дасягненні высокіх паказчыкаў у працы і сацыяльна-эканамічным развіцці ў 2019 годзе.

Прыемным падарункам для ўдзельнікаў і гасцей свята стала канцэртная праграма артыстаў Шчучынскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці. Даўгалецця табе, Шчучынскі раён, шчасця, міру, дабрабыту! Хай кожны дзень тваіх жыхароў будзе напоўнены радасцю, прыгажосцю і добрым настроем!


На малой радзіме  вядомага музыканта Чэслава Немэна шырока адзначылі яго дзень нараджэння

16 лютага 2020, аг. Васілішкі

Землякі і шматлікія госці шырока адзначылі 81-ю гадавіну з дня народзінаў Чэслава Немэна і дзесяцігоддзе заснавання клуба-музея знакамітага рок-музыканта.

Адзначаць не толькі юбілеі, але і дні народзінаў славутага земляка стала для васілішкаўцаў добрай традыцыяй. У нядзелю, 16 лютага, да дома Выджыцкіх ў Старыя Васілішкі, дзе на працягу 19 год жыў з бацькамі будучы кампазітар і папулярны спявак, пад’язджалі ўсё новыя і новыя машыны ды аўтобусы. Турысты з Варшавы і Мінска, сябры клуба-музея з кагорты творчай сталічнай інтэлігенцыі, ганаровыя госці, мясцовыя жыхары і прыхільнікі творчасці рок-музыканта з цікаўнасцю аглядалі сціплы сялянскі дамок, які ў гэтыя дні прыкметна “памаладзеў”, змяніўшы стары шыфер на каларытны (пад даўніну!) гонтавы дах. Сродкі на гэтыя мэты – 26 тысяч еўра – выдзеліў музею польскі інстытут “Палоніка”, каб вярнуць сядзібе яе першапачатковы выгляд. Раздзяліць радасць урачыстасці прыехала і прадстаўнік польскага культуралагічнага інстытута Марта Шафранэк.

Сапраўды, паток гасцей у Старыя Васілішкі пастаянна расце. Не толькі Беларусь, але і Польшча, Літва, Латвія, Расія, ЗША, Англія, Нідэрланды і нават Камерун – не пералічыць усіх краін, адкуль прыязджаюць сюды тыя, хто хоча як мага больш даведацца пра таленавітага музыканта, чый свабодалюбівы спеў названы голасам ХХ стагоддзя. Толькі за 2019 год гэты дом наведалі 10 тысяч турыстаў!

Пасля экскурсіі госці накіраваліся ў храм Пятра і Паўла – адзін з найпрыгажэйшых на Беларусі. Тут у касцельным хоры калісь спяваў Чэсік Выджыцкі. У касцёле адбылася не толькі імша, але і канцэрт народнага ансамбля духоўных спеваў “Преображение” Шчучынскага РЦКіНТ.

Затым свята перанеслася ў цэнтр культуры аграгарадка Васілішкі, дзе адразу ў фае ўвагу прыцягвала выстава малюнкаў і фотаработ “Яго жыццё – музыка”.

У сваіх выступленнях намеснік Генеральнага пасла Рэспублікі Польшча ў Беларусі Марцін Вайцяхоўскі і консул Анджэй Рачкоўскі падкрэслілі, што мінулы год быў вельмі плённым: пабачыў свет новы фотаальбом “Чэслаў Немэн”, у Гродне адкрыта мемарыяльная Дошка ў памяць пра польска-беларускага музыканта, а цяпер вось рэалізаваны чарговы праект, і клуб-музей радуе сваім новым абліччам.

Аўтар фільма пра Чэслава Немэна, журналіст і рэжысёр Вера Юр’еўна Савіна ўзгадала, як 10 год таму дзякуючы агульным намаганням у Старых Васілішках з’явіўся музей і як ён напаўняўся экспанатамі. Сёння творчая ініцыятыва мае сваё развіццё, а клуб-музей згуртоўвае вакол сябе людзей добрай волі, як і жадаў таго музыкант у сваім сусветна вядомым творы. Журналіст Вячаслаў Ракіцкі захоплена расказаў, як напачатку 80-х пазнаёміўся з Чэславам Немэнам падчас гастроляў таго ў Мінску.

Цудоўным падарункам для ўсіх, хто прыйшоў на гэта свята, былі выступленні народнага хору польскай песні “Промень” Шчучынскага ЦКіНТ і народнага ансамбля народнай песні “Сябрына” Жалудоцкага Дома культуры. А завяршыла праграму юная спявачка з Васілішак Дар’я Васілеўская, бадай, самай знакамітай кампазіцыяй Чэслава Немэна “Дзіўны гэты свет”… Так, наш зямляк і праз дзесяцігоддзі не перастае здзіўляць нас сілай свайго таленту і харызмай сваёй неардынарнай асобы.

 


Удзельнікі хору «Промень» і ансамбля «Медуніцы» адзначылі сваё 30-годдзе

18 студзеня 2020, г. Шчучын

Народны ансамбль народнай песні «Медуніцы» і хор польскай песні «Промень» ўносяць вялікі ўклад у культурную спадчыну Шчучыншчыны і могуць пахваліцца мноствам узнагарод. Калектывы ўпэўнена працягваюць насычаны творчы шлях.

У раённым цэнтры культуры і народнай творчасці ў гэты дзень сабраліся былыя ўдзельнікі калектываў-юбіляраў, аматары творчасці шчучынскіх артыстаў.

Кіраўнікі ансамбля “Медуніцы” і хора “Промень” Генадзь Аляксеевіч Паноў і Дар’я Андрэеўна Бачко, вядучая Алена Ушкар пры падрыхтоўцы да гэтай значнай падзеі не планавалі падводзіць вынікі 30-гадовага перыяду творчасці, пералічваць шматлікія заслугі, узнагароды і перамогі ў фестывалях і конкурсах. Артыстам хацелася проста падарыць усім гасцям свята свае выдатныя канцэртныя нумары, так упадабаныя шчучынцамі. Але не толькі. Удзельнікі канцэрта даказалі, што поўныя сіл і энергіі, і гатовы ствараць і ісці наперад.

Падрабязней…


Адборачны тур ХІХ Міжнароднага фестывалю праваслаўных спеваў “Каложскі Благавест”

9 студзеня 2020 г., г. Шчучын

22 калектывы Шчучынскага, Мастоўскага і Воранаўскага благачынняў імкнуліся данесці да сэрцаў слухачоў сакральны сэнс царкоўных спеваў.

Адкрыў свята і павіншаваў усіх з Ражством Хрыстовым благачынны Шчучынскай акругі іерэй Аляксандр Пасцерняк. Цёпла вітала прысутных у зале старшыня раённага Савета дэпутатаў Ганна Хвядзюк. Журы на чале з клірыкам Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора г. Гродна, членам Саюза кампазітараў Беларусі, лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне” протаіерэем Андрэем Бандарэнка ацэньвала ўзровень выканаўчага майстэрства як царкоўных, так і свецкіх калектываў.

 

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники