2019 — лучшее

Традыцыйны восеньскі кірмаш прайшоў у Шчучыне

15 кастрычнік  2019 года, г. Шчучын

На свяце панаваў асаблівы настрой. Парадавалі сваім цудоўным тэатралізаваным шоу артысты РЦКіНТ. Добрыя песні чуліся з беларускага і польскага падворкаў. Актыўна працаваў выязны гандаль, рукатворнымі вырабамі радавалі народныя ўмельцы.

Даспадобы шчучынцам прыйшлася сельскагаспадарчая латарэя. Сярод прызоў – бульба, морква, цыбуля, яблыкі, яйкі і нават жывыя куры. Мне і самой пашчасціла выйграць некалькі мяхоў той сельскагаспадарчай прадукцыі ды сертыфікат на кінасеанс у кінатэатр “Беларусь”.

Падчас свята былі падведзены вынікі конкурсу сярод арганізацый і сельсаветаў Шчучынскага раёна.


Свята музыкі Чэслава Немэна

15 верасня  2019 года, г. Шчучын

Штогод на малую радзіму спевака і кампазітара Чэслава Немэна з’язджаюцца прыхільнікі яго творчасці, каб разам у сценах простай сялянскай хаты паслухаць унікальны голас таго, хто тут рос, фарміраваўся як асоба і сваёй наватарскай музыкай праславіў васілішкаўскую зямлю,  пранікнуцца аўрай гэтых дзівосных мясцін, удыхнуць паветра, настоенае на водары яблыневых садоў. Загадчык клуба-музея Уладзімір Уладзіміравіч Сянюта, як заўжды, шчыра і радасна сустракае гасцей, распавядае сямейную сагу працавітай сям’і Выджыцкіх, дзе вырас таленавіты музыка, прыводзіць цікавыя факты з біяграфіі сусветна вядомага кампазітара. Дый сам стагадовы дом выклікае непадробную цікавасць: яго будаваў дзед Чэслава ў 1918 годзе. У адной палове – сапраўдны этнаграфічны музей сялянскага побыту, у другой – усё так, як у маленстве ды юнацтве Чэсіка, калі быў ён дасціпным і цікаўным хлапчуком, які спяваў у касцельным хоры, цудоўна маляваў, фатаграфаваў і, канешне, здзіўляў сваімі музычнымі здольнасцямі. Сярод прысутных – група турыстаў з Гданьска, якія, наведваючы Беларусь, з задавальненнем завіталі на свята ў Старыя Васілішкі.

Галерыст Ірына разам з мужам скульптарам-манументалістам Аляксандрам Сільвановічам прыехалі з Гродна, бо таксама цэняць атмасфернасць гэтага фэсту, магчымасць сустрэцца з цікавымі людзьмі і наведаць тутэйшую радню. Не мог не завітаць у гэты дзень на сваю малую радзіму і Заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь Віктар Мухляда, адклаўшы ўсе справы ў сталіцы. Прыехалі госці з Мінска, Баранавічаў, Ліды, Ваўкавыска, Шчучына, навакольных вёсак і аграгарадкоў, само сабой, далучыўся і мясцовы люд.

Пасля інтэрактыўнай экскурсіі і прагулак па садзе, дзе госці частаваліся яблыкамі, фатаграфаваліся на любімым камяні Чэслава Немэна, знаёміліся з патэнцыялам новага турыстычнага кластара, што прэзентавалі гаспадары аграсядзіб, удзельнікі свята накіраваліся ў адзін з найпрыгажэйшых храмаў Беларусі — касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла. Пасля святочнай імшы тут ладзіўся канцэрт класічнай музыкі. Яго падрыхтавалі ўдзельнікі струннага квартэта Гродзенскага музычнага каледжа.

У другой палове дня свята “перанеслася” у аграгарадок Васілішкі. З-за ветранага надвор’я большасць каларытных падворкаў, што прадстаўлялі арганізацыі і прадпрыемствы Васілішкаўскага сельсавета, размясцілася ў Доме культуры і адпачынку. Вось тут майстры і гаспадынькі васілішкаўскай старонкі не пераставалі здзіўляць сваімі вырабамі і кулінарнымі шэдэўрамі, уменнем з густам і фантазіяй аформіць экспазіцыі, падзяліцца досведам і … рэцэптамі. Усіх гасцей шчодра частавалі яблычнымі і бісквітнымі прысмакамі, разнастайным печывам і яблычным сокам. На вышыні былі супрацоўнікі бібліятэк, педагогі, работнікі мясцовай бальніцы і лясгаса, ААТ “Васілішкі”… Зрэшты, нават кампетэнтнаму журы аказалася не па сіле вызначыць самых-самых, а таму арганізатары ўсіх 11 падворкаў атрымалі падзякі.

Тым часам канцэртная зала сабрала гледачоў. Намеснік старшыні Шчучынскага райвыканкама Алена Васільеўна Пасюта выказала гонар за нашага таленавітага земляка, які стаў чалавекам-легендай, шчыра павіншавала ўсіх са святам музыкі Чэслава Немэна і пажадала, каб гэта благаславёная зямля і далей расквечвалася маладымі талентамі.

Сярод ганаровых гасцей — старшыня папячыцельскага савета клуба-музея, аўтар сцэнарыя фільма “Чэслаў Немэн. Дзіўны гэты свет” Вера Юр’еўна Савіна. Яна запрасіла на сцэну сваіх сяброў-аднадумцаў – прадстаўнікоў мінскай інтэлігенцыі, кожны з якіх зрабіў свой унёсак у тое, каб музей у Старых Васілішках быў напоўнены цікавымі, а часам і ўнікальнымі экспанатамі. Сярод гэтых слаўных людзей — дырэктар мотаклуба НОG МІNSК СНАРТЕR Аляксей Адаранка, пісьменнік і журналіст Дзмітрый Падбярэзкі, старшыня нацыянальнага камітэта Міжнароднага савета музеяў ІСОМ Таццяна Бембель, скульптар і фотамастак Яўген Колчаў… Увогуле свята музыкі Чэслава Немэна сабрала цэлае сузор’е яркіх асоб.

Былі ў пашане і мясцовыя жыхары. Вядучыя запрасілі на сцэну равеснікаў Гродзенскай вобласці – 75-гадовых юбіляраў. Старшыня Васілішкаўскага сельвыканкама Тамара Іванаўна Зубрыцкая пад дружныя апладысменты публікі павіншавала іх са слаўнай датай, а старшыня мясцовай ветэранскай арганізацыі Ніна Пятроўна Ліпская ўручыла падарункі.

Кульмінацыяй свята стаў конкурс вакалістаў, прысвечаны малой радзіме. Дар’я Васілеўская, Алена Ляпеша і Валянціна Страчынская з аграгарадка Васілішкі, Аляксандр Жыгуноў з Нясвіжа, Сяргей Лагунскі і народны вакальна-інструментальны ансамбль “Вольны стыль” з Ваўкавыска на суд журы і слухачоў прапанавалі па адной кампазіцыі з рэпертуару Чэслава Немэна і беларускую песню, што адпавядала тэматыцы конкурсу. Праграма атрымалася цікавай і насычанай, а ўсе канкурсанты былі на вышыні. Аднак лаўры пераможцы дасталіся спеваку з непаўторным вакалам Аляксандру Жыгунову.

Канцэрт працягваў мінскі гурт “Хуткая дапамога”. Яго выступленне на нейкі момант перарвалі юныя спартсмены. У рамках свята, прысвечанага Чэславу Немэну, ладзіўся фестываль дваровага футболу, у якім удзельнічалі пяць камандаў. Трэнер футбольнай школы “Авіятар” Антон Паўлавіч Акрамешка ўручыў удзельнікам узнагароды, а лепшай па выніках гульняў нечакана для ўсіх аказалася каманда … матуль футбалістаў.

Свята атрымалася на славу. Працаваў гандаль, дзейнічалі атракцыёны для дзяцей, ладзілася выстава творчых работ “Яго жыццё – музыка”.

Сапраўды, імя нашага земляка прыцягвае людзей добрай волі з усіх куточкаў планеты. У гэтым можна пераканацца, перагарнуўшы старонкі музейнай Кнігі водгукаў, дзе свае запісы пакінулі турысты з Кітая, Камеруна, ЗША, Англіі і многіх іншых краін свету. Сёлета, да прыкладу, у клубе-музеі Чэслава Немэна пабывалі ўжо каля сямі тысяч гасцей.

 


Авиационный праздник «Небо — ещё не предел!»

17 августа 2019 года, г. Щучин

Авиашоу, демонстрационные полеты малой авиации и парапланеристов, выставка вооружения и военной техники, авиа и ракетомоделисты, потрясающая музыкально — развлекательная программа – большой праздник неба и авиации прошел в августе в Щучине.

Зрелищный авиационно-спортивный праздник «Небо – еще не предел», посвященный 75-летию Гродненской области и 80-летию Щучинского аэродрома, собрал на аэродроме в Щучине любителей авиации из райцентра и всех уголков страны.

Далее https://grodnonews.by/news/zhizn/nebo_eshche_ne_predel_aviatsionnyy_prazdnik_s_samoletami_fudkortom_i_metaniem_mobilnykh_telefonov_ot.html

 


Фестиваль цветов в двенадцатый раз собрал друзей в Желудке

11 августа 2019 года,  аг. Желудок

Окраина городского посёлка Желудок окрасилась в этот воскресный солнечный  день всеми цветами радуги.  Дело в том, что в середине августа здесь ежегодно проходит самый долгожданный праздник — Фестиваль цветов. Зрелище, которое поистине увлекает, манит и очаровывает.

Живые, ароматные, красивые растения, оригинальные композиции, отличные проекты садово-ландшафтного искусства, экзотические костюмы – это лишь часть прекрасного, которое можно было увидеть на празднике.

Одним из кульминационных моментов стало чествование лучших хлеборобов Щучинщины  в 2019 году.

События в этот день сменялись одно за другим.  Целая делегация представителей рода князей Святополк-Четвертинских прибыла на малую родину своих предков. Преодолев внушительные расстояния (а живут они в разных странах — Польше, Бельгии, Канаде), никто не пожалел, что приехал в гостеприимную Беларусь.


УДЗЕЛ У РЭГІЯНАЛЬНЫМ ФЕСТЫВАЛІ ТРАДЫЦЫЙНАЙ КУЛЬТУРЫ «СКАРБЫ ГРОДЗЕНШЧЫНЫ» У СВІСЛАЧЫ

27 ліпеня 2019 года, г. Щучин

IV рэгіянальны фестываль традыцыйнай культуры «Скарбы Гродзеншчыны» аб’яднаў шматлікіх прыхільнікаў фальклорнай спадчыны Прынёманскага краю.

 

Перад гасцямі свята раскрылася ўнікальная скарбонка самых разнастайных каштоўнасцей Гродзенскай зямлі. Народныя песні, побытавыя танцы, звычаі і абрады, выстаўка сапраўдных шэдэўраў выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, стравы нацыянальнай кухні – падчас правядзення фестывалю кожны раён Гродзенскай вобласці прадставіў усё тое лепшае, што засталося нам ад продкаў. Пачэснае месца займалі выстаўкі-прэзентацыі элементаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны, занесеныя ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Дарэчы, падобнага фестывалю, дзе б традыцыйная культура была прадстаўлена настолькі цікава і шматбакова, няма ва ўсёй рэспубліцы!

Значную частку фестывальнай пляцоўкi занялi падворкi традыцыйнай культуры, аб’яднаныя назвай «Бацькоўскую спадчыну захаваем на вякi». Тут было шматлюдна: i народных майстроў назбiралася, i гледачоў, што цiкавiлiся выставамi-продажамi самых разнастайных вырабаў, майстар-класамi па традыцыйных рамёствах, хацелi пазнаёмiцца з элементамi нематэрыяльнай культурнай спадчыны Гродзеншчыны i паспрабаваць рэгiянальныя традыцыйныя стравы.

Шчучын прывёз на фестываль два творчыя калектывы: народны фальклорны гурт Ракавiцкага ДК «Вяргiня» i дзiцячы ўзорны фальклорны калектыў «Скарбоначка» Дэмбраўскага сельскага дома фальклору. Дарэчы, «Дэмбраўская кадрыля» мае з сакавiка гэтага года статус элемента нематэрыяльнай культурнай спадчыны.

Сям’я Накладовiч прэзентавала тканыя паясы, выкананыя ў розных тэхнiках.

А на стале – смажаны заяц i шчучынская бляха.

На інтэрактыўнай пляцоўцы «Танцавальная вясельніца» выконваліся мясцовыя кадрылі, дзе кожны мог прыняць удзел у майстар-класах па побытавых танцах, а на пляцоўцы «Кошык весялосці» народныя тэатры гульні Гродзенскай вобласці прапанавалі гульнёва-забаўляльныя праграмы. Упершыню госці фестывалю мелі магчымасць падзівіцца на багатую «Скарбніцу моды Панямоння».

У рамках фестывалю “Скарбы Гродзеншчыны” прайшоў конкурс фальклорнага мастацтва “Дух продкаў жыве ў нашых сэрцах”. 

У завяршэнні фестывалю “Скарбы Гродзеншчыны” адбылася цырымонія ўзнагароджання.

НАШЫ ПЕРАМОЖЦЫ КОНКУРСАЎ У РАМКАХ РЭГІЯНАЛЬНАГА ФЕСТЫВАЛЮ ТРАДЫЦЫЙНАЙ КУЛЬТУРЫ “СКАРБЫ ГРОДЗЕНШЧЫНЫ”

 “ЛЕПШАЯ ПРЭЗЕНТАЦЫЯ ПАДВОРКА ТРАДЫЦЫЙНАЙ КУЛЬТУРЫ ГРОДЗЕНШЧЫНЫ”:
  • Лаўрэат ІІ ступені – ДУК “Шчучынскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці” (Конкрс падворкаў традыцыйнай культуры)
“ЛЕПШЫ АЎТЭНТЫЧНЫ РЭГІЯНАЛЬНЫ СТРОЙ”:
  • Лаўрэат ІІІ ступені – аддзел рамесніцкай дзейнасці і народнага мастацтва ДУК “Шчучынскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”.
“ЛЕПШЫ АЎТЭНТЫЧНЫ КАЛЕКТЫЎ”:
  • Лаўрэат ІІІ ступені – народная фальклорная група «Вяргіня» Ракавіцкі сельскі Дом культуры ДУК “Шчучынскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці” (Конкурс фальклорнага мастацтва)

Открытие мемориальной плиты, митинг, победный вальс. Празднование в Щучине  Дня Независимости

3 июля 2019 года, г. Щучин

С утра горожане прошли колонной по центральной улице  к памятнику погибшим воинам. В главе колонны – «Полотно памяти». На 50 алых квадратах  школьники в рамках патриотической акции вышили фамилии воинов Красной Армии и партизан, освобождавших Щучинский район.

Старт праздничным мероприятиям дали акция «Цветы Великой Победы» и «Беларусь помнит».

С праздником всех поздравил председатель Щучинского районного исполнительного комитета С.В. Ложечник. Сергей Васильевич пожелал землякам  крепкого здоровья, благополучия, мирного неба над головой, новых успехов на благо нашей родной Беларуси. К поздравлениям присоединились почётные гости, представители братских народов России и Украины: советник главы администрации Гурьевского городского округа Алексей Шемаров и  первый заместитель главы администрации города Ковеля Михайло Гетман.

Во время праздника юбилейной медалью «75 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков» были награждены ветераны Великой Отечественной войны Николай Николаевич Юрьев и Мария Григорьевна Клочкова, труженица тыла Вера Григорьевна Маслова. Решением Щучинского районного исполнительного комитета в Книгу славы Щучинского района были занесены фамилии ветеранов Великой Отечественной войны.

К 75-летию освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков поисковыми отрядами из числа учащихся школ и молодёжи нашего города были установлены ранее неизвестные имена и фамилии солдат, погибших при освобождении щучинской земли. Теперь имена героев навечно выбиты на мемориальной плите на памятнике погибшим воинам в городском сквере. В торжественной обстановке мемориальную плиту открыли председатель Щучинского районного исполнительного комитета С.В. Ложечник, труженица тыла В.Г. Маслова и ученица СШ№3 г. Щучина, участница районного исследовательско-поискового проекта «Это надо не мёртвым, это надо живым» Наталья Гарбина. Память погибших почтили минутой молчания и оружейным салютом. К обелиску возложили цветы руководство района, представители организаций и предприятий района, трудовые династии…

Праздничные мероприятия продолжились на площади Свободы. Здесь состоялись показательные выступления спортивных и творческих коллективов учреждений образования Щучинского района и был дан старт 11 спортивным играм трудящихся.

На центральной площади десятки пар станцевали вальс — во время областной акции «Вальс Победы».

На сцене выступалие заслуженные коллективы Беларуси, вокальный ансамбль «Чистый голос», прошел концерт коллективов любительского творчества Щучинского РЦКиНТ и праздничная дискотека.

На площади Свободы «зажигала» молодёжь. Щучинцы отмечали праздник вышиванки. Спонсором хорошего настроения были крутые диджеи, современные хиты, конкурсы от РК БРСМ и улетное настроение.

В 22:00 щучинцы со всей страной поучаствовали в Республиканской акции и спели Гимн Республики Беларусь. Завершился  День Независимости праздничным салютом.

Больше фото: https://dzyannica.by/content/otkrytie-memorialnoy-plity-miting-pobednyy-vals-kak-shchuchin-prazdnuet-den-nezavisimosti


Адразу некалькі ўзнагарод прывезлі таленавітыя артысты Шчучынскага РЦКіНТ з Міжнароднага фестывалю творчасці

чэрвень 2019 года, г. Жывец

Адразу некалькі ўзнагарод прывезлі таленавітыя артысты Шчучынскага РЦКіНТ з Міжнароднага фестывалю творчасці “Калейдаскоп талентаў. Лета 2019”, які нядаўна прайшоў у польскім горадзе Жывец.

Міжнародны фестываль “Калейдаскоп талентаў. Лета 2019” сёлета аб’яднаў каля паўтысячы таленавітых артыстаў з Польшчы, Літвы, Латвіі, Эстоніі, Украіны і Беларусі. Нашы шчучынскія артысты зноў на п’едэстале!
Народны ансамбль беларускай песні “Медуніцы” стаў лаўрэатам I ступені. Шчучынцы атрымалі і яшчэ адну ўзнагароду – спецыяльны прыз “За асабісты ўклад у развіццё культуры і мастацтва” . У падарункі артыстам – сертыфікаты на ўдзел у прэстыжных конкурсах.
Гучна заявілі пра сябе і нашы таленавітыя салісты – Дзмітрый Паноў і Дзімітрый Паварга, якія сталі лепшымі ў сваіх намінацыях. А Вікторыя Даўгашэя стала лаўрэатам II ступені.
Шчучынцы прызналіся, што паездка пакінула цудоўныя ўражанні. Ім запомнілася сустрэча з бурмістрам горада, экскурсіі, сяброўскія сустрэчы… Нягледзячы на тое, што конкурс праходзіў у Польшчы, моўнага бар’ера артысты не адчувалі. Можа таму, што песня, як сяброўства, не ведае межаў?
Дарэчы, у фестывалі прыняла ўдзел і яшчэ адна наша зямлячка – салістка ўзорнай студыі “Апрель” ПТДіМ Паліна Бекіш (педагог Святлана Іванаўна Аляксеева). Паліна стала лаўрэатам I ступені, прыняла ўдзел у Гала-канцэрце і атрымала яшчэ адзін спецыяльны дыплом – “За талант и высокий исполнительский уровень” з рук бурмістра г. Жывец.


На Дне Польши в Верхнем городе с концертной программой  выступили  молодые солистки из аг. Василишки

15 июня 2019 года, г. Минск

День Польши в Минске начался театрализованным шествием от галереи Михаила Савицкого к ратуше. Работали многочисленные торговые ряды с национальной кухней и тематические площадки.

Елена Лепеша, Дарья Василевская и Татьяна Шершень, талантливые солистки из аг. Василишки,  представили  на сцене концертную программу к 80-летию музыканта Чеслава Немена. Яркое выступление девушек сопровождалось дружными аплодисментами.

 


В Слониме прошел юбилейный фестиваль «Полонез-2019», в котором наш хор польской песни ПРОМЕНЬ был удостоен дипломом 2-ой степени

25 мая 2019 года, г. Слоним

Слоним превратился в одну огромную праздничную площадку. Город приукрасился и похорошел – здесь уже в 15-й раз состоялся традиционный открытый фестиваль польской культуры «Полонез-2019».  Это большой и неповторимый праздник музыки и танца, который прочной незримой нитью связал любителей и профессионалов.

 

Красочное открытие фестиваля прошло в городском парке районного центра.  Театрализованное представление, где исторические моменты гармонично перекликались с современностью, никого не оставило равнодушным. Роскошные декорации, сам Михал Казимир Огинский во фраке, нарядные гости международного фестиваля «Полонез-2019».

К слову,  зародившийся множество веков тому назад полонез  собрал на благодатной и гостеприимной Слонимской земле творческие коллективы из Беларуси, Польши и Литвы.  Приятно, что с каждым годом брендовое не только для района, но и для всей Гродненщины мероприятие собрало 37 творческих коллективов из разных стран. Почти 550 участников – это звучит громко!

Весь день в Слониме звучал полонез. Все его версии были хороши! Вокальные, хореографические, инструментальные…  Многочисленным зрителям, которые не жалели для аплодисментов своих ладоней, этот день, так же как и нам, запомнится надолго. ФОТО.


У Шчучыне адзначылі свята Перамогі

9 мая 2019 года, г. Шчучын

Дзень Перамогі займае асаблівае месца ў гісторыі нашай краіны і лёсе беларускага народа. Хай час і аддаляе ад нас гэту эпахальную дату, аднак толькі ярчэй і велічней паўстае перад намі подзвіг нашага народа.

Урачысты мітынг з нагоды вялікага свята прайшоў у гарадскім скверы райцэнтра ля помніка загінуўшым воінам і партызанам. Па расквечаных вуліцах Шчучына прайшлі калонай прадстаўнікі улады, грамадскіх арганізацый і аб’яднанняў, працоўныя калектывы раёна, ветэраны, моладзь, шчучынцы і госці з іншых гарадоў і краін.

Распачаўся мітынг з тэатральнай пастаноўкі таленавітых артыстаў Астрынскага дома культуры і тэатральнай творчасці, якая кранула сэрца кожнага.

Са святам шчучынцаў і гасцей горада сардэчна павіншавала старшыня Шчучынскага раённага Савета дэпутатаў Г.С. Хвядзюк.

З віншавальным словам звярнуўся да нашых паважаных ветэранаў ветэран Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь Віктар Мікалаевіч Анашкін. Ён пажадаў усім моцнага здароўя і доўгага жыцця, падзякаваў за мужнасць і гераізм, за незалежнасць, за мір і спакой, якія сёння ёсць на нашай беларускай зямлі.

… Метраном адлічваў час. Як знак павагі – хвіліна маўчання, кветкі да магілы воінаў-вызваліцеляў і аружэйны салют.

Цудоўнымі ваеннымі шлягерамі парадавалі ўсіх артысты Шчучынскага РЦКіНТ. На гэтым свята не скончылася. Пасля мітынгу шчучынцы і госці горада мелі магчымасць адпачыць з сапраўдным беларускім размахам. У скверы актыўна працавалі святочныя падворкі, гандлёвыя кропкі, атракцыёны, дзіцячыя пляцоўкі, праводзіліся тэматычныя віктарыны. Цікавыя акцыі, конкурсы і выставы да свята падрыхтавалі  актывісты РК БРСМ, работнікі Шчучынскага РЦКіНТ, раённай бібліятэкі імя Цёткі, Шчучынскага цэнтра турызму і краязнаўства, навучальных устаноў раёна і іншыя.

Даспадобы шчучынцам і гасцям горада прыйшоўся ваенны прывал, штаб, палявая кухня… Дарослыя маглі падсілкавацца духмяным шашлыком ды гарбатай, а дзятва – салодкай ватай ды іншымі ласункамі.

Тым часам на плошчы сваім святочным канцэртам жыхароў райцэнтра радавалі артысты і выхаванцы Шчучынскага палаца творчасці дзяцей і моладзі і Шчучынскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці. А які цудоўны танцавальны флэш-моб атрымаўся ў нашай моладзі! На плошчы Свабоды некалькі дзясяткаў пар кружылі майскі вальс, а затым выстраілася ў знакавую для Гродзеншчыны лічбу – 75!

Хэдлайнерам стала выступленне вядомай беларускай артысткі Улады.


Астрынскія тэатралы з поспехам выступілі ў Слоніме, дзе праходзіў Гродзенскі абласны фестываль ўзорных тэатральных калектываў “Слонімскія цудадзействы”

13 красавіка 2019 года, г. Шчучын

Горад Слонім ветліва прыняў 12-ы Фестываль узорных тэатральных калектываў.  Адкрыў яго ўзорны тэатральны калектыў “Купалінка” Слонімскага цэнтра культуры (кіраўнік Святлана Наўгародская) спектаклем “Жыла-была Сыраежка” па п’есе В.Зіміна.

Усе выступленні  канкурсантаў былі прадстаўлены на высокім узроўні, праведзена каласальная работа рэжысёраў і дзяцей.  Сотні хлопчыкаў і дзяўчынак, а таксама дарослых, паглядзелі спектаклі “Заяц і чараўніцтва” з Ліды, “Дзюймовачка” з Гродна, “Мішкіны шышкі” з Малой Бераставіцы, “Як сямёра казлянят ваўка прыручылі” з Мінойтаўскага цэнтра культуры Лідскага раёна, а таксама свае спектаклі паказалі артысты з Дзятлава, з Гродзенскага гарадскога цэнтра культуры, з Мастоў і іншых гарадоў.

 

“Звычайны цуд” з Астрыны  Шчучынскага раёна  быў узнагароджаны дыпломам за яркае сцэнічнае ўвасабленне духоўнага развіцця сярод моладзі, а таксама, дыплом за галоўную жаночую ролю атрымала Ілона Сосна. Дзякуй, Фестываль, і да сустрэчы праз 2 гады! А мы далей будзем адкрываць плоскасці шматграннага тэатральнага мастацтва.

Усе выступленні былі прадстаўлены на высокім узроўні, праведзена каласальная работа рэжысёраў і дзяцей.


 В Щучине открылась музейная комната эпохи СССР

30 марта 2019 года, г. Щучин

Новую музейную комнату эпохи СССР открыли сегодня в районном центре культуры и народного творчества. Участие в мероприятии приняли председатель Щучинского райисполкома С.В. Ложечник, начальник главного управления идеологической работы и по делам молодежи А.Л. Версоцкий, депутат Гродненского областного Совета депутатов, заместитель председателя райисполкома Е.В. Пасюта, Почетные граждане города В.И. Козяк и Э.С. Дикевич, ветераны труда, представители общественности и молодежь, гости из Польши.

Экспонаты музея моментально переносят в 20-й век. Здесь есть практически все, что характеризует эпоху СССР: от бюстов вождя революции Владимира Ленина и собрания его сочинений до раритетных  радиоприемников и катушечных магнитофонов, о которых мечтал, пожалуй, каждый советский человек.

Экспозиция довольно разнообразная — игрушки и бритвы, журналы и книги, коньки,  чемоданы, коллекции часов, марок и монет, швейные машинки и фотоаппараты, противогазы, музыкальные инструменты. Один из важных элементов – комната времен СССР, для которой выделено отдельное место. Многие вещи, ставшие раритетами, навеяли кому-то воспоминания о незатейливом быте, кому-то – о дефиците тех лет…

Открытие музейной комнаты приурочено к празднованию 75-летия освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков и Победы в Великой Отечественной войне. В преддверии юбилейных дат особенно интересно увидеть, что вдохновляло наших родителей, бабушек и дедушек, наших дорогих ветеранов в военные годы. Среди экспонатов есть копии газет военного времени. Важная связующая нить экспозиции — крылатые лозунги, которые лучше всего характеризуют идеологию того времени: «Партия сказала: надо! Комсомол ответил: есть!», «Воину-победителю – всенародная любовь!».

Председатель райисполкома С.В. Ложечник поблагодарил всех, кто трудился над созданием музейной комнаты и поделился экспонатами, пожелал дальнейшего пополнения экспозиции.

Как отметила директор РЦКиНТ С.П. Жвирбля, идея создания музейной комнаты возникла давно у руководства районного центра культуры и народного творчества и у В.С. Сикоры. Оставалось только встретиться единомышленникам, что и произошло в прошлом году. В короткие сроки благодаря жителям Щучина, друзьям и коллегам Вячеслава проект был воплощен в жизнь. Абсолютное большинство экспонатов безвозмездно передали жители Щучинского района. Свой вклад в открытие музейной комнаты и пополнение ее экспонатов внесли коллекционеры Сергей Владимирович Харлантьев и Владимир Михайлович Трофимов. Активное участие в изготовлении стеллажей и витрин принял неравнодушный человек и меценат Дмитрий Михайлович Парай.

Так получилось, что звезды сошлись и Щучин имеет свою уникальную музейную комнату. К слову, ее открытие планировалось только в 2021 году.


Как на Масленицу весну в Щучине зазывали

3 марта 2019 года, г. Щучин

На площади Свободы в районном центре уже с утра развернулась праздничная торговля: сувениры для дома или украшения для себя предлагали гостям ремесленники. Между делом можно было полакомиться попкорном, сладкой ватой и горячими закусками. А по соседству – традиционные угощения от организаций района. Блины на любой вкус – с творогом, мясом, сгущенным молоком и сметаной с удовольствием дегустировали и взрослые, и дети.

В центре города стартовал парад тракторов, которые сегодня сражаются в «Трактор-квесте». А на площади началось настоящее театрализованное представление – Зимушку добрым словом провожали да Весну встречали. Малышня и сказочные персонажи сошлись в весёлом хороводе. 

Поразило щучинцев выступление артистов шоу-центра Владимира Кустова из Минска. Изюминкой интерактивного огненного шоу стало появление… настоящего дракона!

А на соседней площадке за призы боролись самые смелые щучинцы. В состязании на аттракционе «Ледяной столб» наравне со взрослыми мужчинами показать свою ловкость вызвались и школьники.

Приятным продолжением праздника стало выступление участников любительского творчества Вороновского центра культуры.


Его жизнь – музыка. 80 лет со дня рождения рок-музыканта Чеслава Немена отметили на Щучинщине

16  февраля 2019 года, г. Щучин

Посетить его родной дом в Старых Василишках, где теперь находится клуб-музей Чеслава Немена, приехали многочисленные гости из Минска, Варшавы, Москвы и многих других городов. В костёле Святых апостолов Петра и Павла, где крестили рок-музыканта, прошла имша в честь знаменитого земляка.

А в зале Щучинского районного центра культуры и народного творчества состоялась литературно-музыкальная композиция, посвящённая творчеству Чеслава Немена.

Участие в ней приняли заместитель председателя Щучинского райисполкома Елена Пасюта, Чрезвычайный и Полномочный Посол Польши в Беларуси Артур Михальски, председатель общественного объединения «Союз поляков в Беларуси» Мечислав Лысый, представитель Польского культурного центра в Москве Андрей Шаблевский, заслуженный тренер Республики Беларусь Виктор Мухлядо, заведующий Старо-Василишковским клубом-музеем Владимир  Сенюта и многие другие.

Киносценарист и журналист Вера Савина и фотохудожник Виталий Ракович презентовали книгу-альбом, выпущенную к 80-летию музыканта. Несколько экземпляров книги они подарили гостям праздника.

На сцене звучали песни знаменитого земляка в исполнении артистов из Щучина и Василишек. Украшением праздника стало  выступление коллектива «Dzivasil» из Минска.

 


Як жыць – дык жыць для Беларусі. 100-годдзе стварэння БССР адзначылі ў Шчучыне.

17 студзеня 2019 года, г. Шчучын

У рамках святочных мерапрыемстваў, прысвечаных 100-годдзю ўтварэння Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі і Камуністычнай партыі Беларусі, у Шчучынскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці адбыўся ўрачысты сход. У фае ўдзельнікаў мерапрыемства сустракаў аркестр народных інструментаў і выстава, якая акунала ў пасляваенную гісторыю БССР.

У святочнай зале сабраліся людзі, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё Шчучынскага раёна, чые заслугі былі адзначаны дзяржаўнымі ўзнагародамі. Разам з імі знакавую падзею ў жыцці беларускай дзяржавы адзначылі прадстаўнікі прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў, грамадскіх аб’яднанняў, дэпутаты, моладзь.

Адкрываючы мерапрыемства, намеснік старшыні райвыканкама Алена Васільеўна Пасюта адзначыла, што ў лёсе нашай Радзімы ёсць даты, якія аб’ядноўваюць людзей самых розных поглядаў і меркаванняў, выклікаюць пачуццё гонару за бацькоў і дзядоў, напаўняюць сэрца верай, нязломнай сілай народнага духу. Адна з такіх дат – 1 студзеня 1919 года – Дзень утварэння БССР, што з’явілася пачаткам рэальнага станаўлення беларускай нацыянальнай дзяржавы. Сінявокая ўпершыню здабыла ўсе асноўныя атрыбуты дзяржаўнасці: тэрыторыю з выразнымі межамі, адміністрацыйны падзел, органы ўлады ў цэнтры і на месцах, уласную сістэму заканадаўства, міжнароднае прызнанне.

Алена Васільеўна Пасюта, намеснік старшыні райвыканкама, павіншавала ўсіх прысутных са святам і падзякавала за добрасумленную працу ў імя будучых пакаленняў. Яна пажадала суверэннай Рэспубліцы Беларусь працвітання, жыхарам Шчучыншчыны — моцнага здароўя і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні.

Пра гісторыю Беларусі за мінулыя 100 гадоў з дня ўтварэння БССР расказаў і святочны канцэрт, падмацаваны фота- і кінахронікай і вядомымі вершамі беларускіх паэтаў, якія прызнаваліся ў любові да нашай Радзімы – Беларусі. Урачыстае мерапрыемства дазволіла за гадзіну пражыць і прачуць векавую гісторыю БССР і яшчэ раз нагадала: калі лёс чалавека залежыць ад яго самаго, то лёс краіны залежыць ад кожнага з яе жыхароў. Разам мы можам зрабіць Беларусь яшчэ мацнейшай і больш прыгожай.

 

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники