Троіцкі касцёл. Дэкаратыўнае аздабленне інтэр’ера: галоўны алтар, два бакавыя алтары, амбон, роспіс скляпенняў у апсідзе, сонечны гадзіннік в.Ішчална

 

Пабудаваны ў 1785 г. з цэглы. Побач з касцёлам у 19 ст. узведзена невялікая аднаярусная цагляная званіца.

Касцёл – помнік архітэктуры позняга барока і ракако. Храм аднанефавы, двухвежавы з пяціграннай апсідай і бакавымі сакрысціямі. Архітэктурная кампазіцыя мае выцягнутую па вертыкалі аб’ёмную будову з геаметрычна выразных вялізных мас.

Малітоўная зала выцягнута па падоўжнай восі і разам з апсідай перакрыта драўляным лучковым скляпеннем, раней было мураванае. Сцены крапаваны тонкімі падвойнымі лапаткамі і апярэзаны шырокім карнізам. Над нартэксам паміж вежамі хоры. Тры алтары і амбон выкананы ў стылі ракако. Галоўны алтар – асноўны пластыка-дэкаратыўны акцэнт афармлення інтэр’ера. Займае ўсе 3 сцяны апсіды. Яго першы ярус устаноўлены на высокім цокалі, падзелены карынфскай каланадай на 3 часткі, аддзелены ад другога яруса хвалепадобным антаблементам з ляпным дэкорам, у цэнтры вялікі абраз «Святое сямейства», злева – абраз «Св. Пётр», справа – «Хрышчэнне». Асноўны лейтматыў арнаментальна-пластычнай кампазіцыі алтароў – раскрапоўкі, звівы, дробныя, ювелірна вытанчаныя арнаментальныя клубкі з мудрагелістым узорам. На правай сцяне ляпная экспрэсіўна дынамічная гарэльефная кампазіцыя «Архангел Міхаіл, які топча д’ябла» – шэдэўр мастацтва ракако: быццам зачараваны застыў у хваляванні і экстазе архангел, гатовы ў наступны момант абрушыць свой меч на пераможанага д’ябла.dscn6480_novyj_razmer-600-x-450

Большая частка карцін была намаляваная мастачкай Каменскай у другой палове 19 ст. Ля касцёла знаходзіцца ўнікальны сонечны гадзіннік 18 ст. На каменным слупу, на вышыні каля метра размешчаны цыферблат з надпісам, які распавядае аб майстры і месцы вырабу: “І.Малецкі, Вільна”.

У 1701 г. у якасці пасага дачкі ўладальніка Ішчална атрымаў Ян Вал, староста фраумбурскі. У 1758 г. Юзаф Вал, гродзенскі харунжы, пабудаваў мураваны касцёл Св. Тройцы (позняе барока). У 1781 г. касцёл налічваў 1255 вернікаў. Пад час кіравання Савецкай улады не быў закрыты. З большага рамантаваўся ў 80-х гг. 20 ст.

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники
Наша компания предлагает sochinenietut.ru можно недорого в нашей организации.